Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Аршаншчыне зноў пускаюць пад адхон цягнікі


Радыё Свабода, Віцебская вобласьць Невядомыя злачынцы разабралі рэйкі на чыгуначным перагоне паміж станцыяй Руміна, што пад Воршай, і прадпрыемствам "Экамол". У выніку перакуліўся грузавы састаў, які належыць прадпрыемству. Справу будзе расьсьледаваць транспартная міліцыя, а таксама КДБ, якому гэтае здарэньне падаецца падобным да дывэрсіі.

Увечары 22 верасьня машыніст цеплавоза заўважыў пашкоджаньне чыгункі, але затармазіць ужо не пасьпеў. Састаў з двух пустых грузавых вагонаў сышоў з рэек.

Людзі ў выніку гэтае аварыі не пацярпелі, матэрыяльную шкоду падлічваюць спэцыялісты, міліцыя праводзяць праверку па факце здарэньня. Дарэчы, 12 мэтраў скрадзеных рэек міліцыянты знайшлі побач з дарогай: зламысьнікі расьпілавалі іх аўтагенам, аднак вывезьці ці схаваць не пасьпелі.

Цяпер наступствы злачынства ліквідаваныя, і рух па гэтай чыгуначнай ветцы адноўлены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG