Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзэнтацыя кнігі “Імёны Свабоды” адбылася ў Магілёве


Алена Радкевіч, Прага У Магілёве адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны Свабоды” – 12-е выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе" склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды”, якія гучалі ў эфіры нашага радыё. У памяшканьне Грамадзкага цэнтру ў Магілёве прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек. У часе прэзэнтацыі мы зьвязаліся з дырэкатарам беларускай службы Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.

Лукашук: “Я выйшаў літаральна на хвіліну, бо якраз цяпер ідзе галоўная частка нашай прэзэнтацыі, выступае Ўладзімер Арлоў. Напачатку я спытаўся ў прысутных, хто слухае Радыё Свабода, і ў адказ паднялося больш рук, чым было чалавек у залі – некаторыя паднялі абедзьве рукі. Верагодна, гэта тыя, хто чытае нас у інтэрнэце. Мы тут сярод сяброў.

На самым пачатку мы прэзэнтавалі выбраныя тамы з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”, адказвалі на пытаньні, як зьяўляюцца гэтыя кнігі, хто іх робіць, дзе іх можна здабыць. Бібліятэцы Грамадзкага цэнтру мы падаравалі нашую калекцыю.

Людзі былі вельмі ўсьцешаныя пабачыць Уладзімера Арлова, бо многія слухалі гэтую перадачу на працягу таго году і трох месяцаў, як яна гучала, і адно з пытаньняў, якое задаецца – чаму такія кароткія апавяданьні пра кожнага з герояў? Уладзімер пераклаў усю “віну” на нас, на Радыё Свабода, сказаўшы, што яму дазволілі гаварыць у эфіры толькі дзьве хвіліны”.

Радкевіч: “Вы сказалі, што на прэзэнтацыю прыйшло шмат слухачоў Свабоды. Якое знаёмства зрабіла на вас найбольше ўражаньне?”

Лукашук: “Я пазнаёміўся з маладым хлопцам, які расказаў, як у мінулым годзе ён зьбіраўся паехаць на Кастрычніцкую плошчу ў Менск, і перад тым як паехаць, каб апраўдацца перад маці, ён напісаў верш, які пачынаўся словамі: “Калі мяне заб’юць, прабач мяне, мама”. Ён – адзін з герояў нашай кнігі “Плошча”, я ня буду называць прозьвішча, але, канечне, сустрэча з такімі людзьмі вельмі моцна ўражвае. Мы рады мець іх сярод нашых слухачоў”.





























Імёны Свабоды - Ваш выбар

Каго Вы хацелі б уключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?

Назавіце імёны, раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія спрычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.

Пішыце на адрас:

Менск 220005 паштовая скрынка 111

Электронная пошта:

svaboda@rferl.org


• Уладзімер Арлоў: “У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў”, 21.09.2007 • Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 3, 21.09.2007 • Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 2, 21.09.2007 • Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж., 21.09.2007 • У Менску адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды", 21.09.2007 • Бэніта Фэрэра-Вальднэр праз “Імёны Свабоды” знаёміцца зь беларускай мовай, 21.09.2007 • П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды, 20.09.2007 • Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007 • Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007 • Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007 • Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007 • А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007 • ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 • В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG