Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная Свабода” зь Юрасём Бушляковым. 21 верасьня


Радыё Свабода З панядзелка да пятніцы на хвалях “Свабоды” пасьля 22-й гадзіны – жывыя гутаркі зь цікавымі людзьмі, агляды беларускага сеціва, досьледы сур''ёзных праблемаў і кур''ёзных выпадкаў, апытаньні, творы беларускіх літаратараў у аўтарскім чытаньні, пераклады з замежнай літаратуры, навіны музыкі, кіно, тэатру.

Частка першая:



• Дайджэст навінаў дня.

• Гутарка з Аляксеем Лукашэвічам, адным з арганізатараў фэстывалю беларускай рок-музыкі “Права быць свабодным”, які пройдзе ў суботу ва ўкраінскім Луцку.

• У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны “Свабоды”.

• У сталіцы Пэру Ліме пачаліся гульні матчу плэй-оф тэніснага Кубка Дэвіса паміж зборнымі Пэру і Беларусі – рэпартаж зь Лімы.

• Перадача Аляксандра Памідорава “Гукапіс”. Кася Камоцкая і гурт “Новае неба”.

Частка другая:



• Польшча адмовілася прыняць назіральнікаў Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе на прызначаных на 21 кастрычніка парлямэнцкіх выбарах – аналіз Аляксея Дзікавіцкага.

• “Начныя досьледы”: сеткавы гандаль.

• Апытаньне ў Менску: “Чым бы вы хацелі гандляваць?”

• Беларускі інтэрнэт у “Начную аБЛОГу” бярэ Севярын Квяткоўскі.

• “Начная чытанка”. “Казкі для дарослых” Пятра Васючэнкі.

• Мікола Гусоўскі і рок-музыка. Ці магчыма гэта?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG