Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваполацак: затрыманьне грамадзкага актывіста


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку міліцыянты затрымалі грамадзкага актывіста, работніка ААТ “Палімір”Антон Ясіновіч. Яго затрымалі ля прахадной прадпрыемства.

Яміновіча адвезьлі ў Наваполацкі гарвыканкам, дзе на яго склалі пратакол аб парушэньні Выбарчага кодэксу і арт. 9 і 10 КоАПП.

З 27 чэрвеня да 27 ліпеня ў Наваполацку ладзіліся дазволеныя ўладамі пікеты супраць скасаваньня льготаў сацыяльна неабароненым грамадзянам. Падчас пікетаў зьбіраліся подпісы навапалачанаў за адкліканьне дэпутатаў Нацыянальнага сходу ад Наваполацку, якія прагаласавалі за скасаваньне згаданых льготаў. Агулам было сабрана 3020 подпісаў. Яны былі адвезеныя ў Менск і перададзеныя ў прэзыдэнцкую адміністрацыю.

Цяпер улады абвінавачваюць актывістаў, якія зьбіралі подпісы, у парушэньні Выбарчага кодэксу. Паводле яго актывісты мусілі зарэгістраваць ініцыятыўную групу па зборы подпісаў у мясцовым гарвыканкаме і выканаць шэраг іншых юрыдычных працэдураў.

Яшчэ раней пратаколы аб аналягічных парушэньнях былі складзеныя на актывістаў Ігара Сухарукава й Валера Шаўчэнку. Судовае паседжаньне па справе спадара Ясіновіча прызначанае на 25 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG