Музыка Лявон Вольскі камэнтуе ў сваім дзёньніку паведамленьне пра выступ гурту “Крамбамбуля” на “Дажынках” у Рэчыцы:
“Хтосьці, відаць, дамовіўся з адміністрацыяй Рэчыцы наконт “Крамбамбулі” і вырашыў, што ўсё атрымаецца. Але нас пра гэта не папярэдзіў. Ну, бываюць такія людзі. (...) Журналістаў цікавіла, ці згадзіліся б мы наагул граць на “Дажынках”? Не разумею, чаму б і не згадзіцца. Трэба напісаць дасканалы побытавы й тэхнічны райдэр (напрыклад, што падчас нашага канцэрту на сцэне не павінна прысутнічаць сымболіка розных праўрадавых моладзевых арганізацыяў)... Здаецца, трэба карыстацца мажлівасьцю выйсьці да народу. На “Дажынках” – таксама людзі. Хай бы паслухалі нармальныя, без агітацыі (ці са схаванай агітацыяй :) песьні і проста сваю родную беларускую мову, якой на гэтым канцэрце, хутчэй за ўсё, будуць карыстацца ў лапатна-народным стылі: чарка-шкварка і г.д.”.
Камэнтары:
“Мы зь сябрамi першы раз у жыцьці пабывалі б на “Дажынках” )));
“Таксама сабраліся б і зьездзілі вялікай тусай, хоць вочкам паглядзець, што ж гэта за сьвята такое цудоўнае ))))”;
“Ператворым “Дажынкі ў беларускі опэн-эйр :)”.
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць інфармацыю пра магчымую лібэралізацыю паслуг сувязі ў Беларусі. У артыкуле электроннай газэты “Ежедневник” сярод іншага адзначаецца, што цяпер звышпрыбыткі ад паслуг міжнароднай сувязі ды інтэрнэту ідуць на стацыянарную тэлефанізацыю вёскі. Камэнтары:
“Насамрэч усё скончыцца зьніжкай на 10 – 15 %”;
“Навошта ўвогуле дротавая тэлефанія на вёсцы? Таньней паставіць вышку мабільнай сувязі”.
У суполцы by_politics карыстальнік minskiy_virtual прапануе варыянты сваіх агітацыйных наклеек да вулічных акцыяў пратэсту: “Свабоду Юрыю Дзетачкіну”, “Далоў самадзяржаўе” ды іншыя.
Камэнтар карыстальніка shrek3: “Аснова рэвалюцыі – гэта не інтэлігенцыя, а рабочыя і сяляне, якім усе гэтыя лёзунгі незразумелыя, ня блізкія, калі... сваіх праблемаў хапае. Зрабіце ў цэнтры Менску грандыёзную п’янку. Усе з задавальненьнем прыедуць і выслухаюць усіх лідэраў апазыцыі. Біце ворага ягонымі ўласнымі мэтадамі”.
Сацыёляг Мікалай Кацук у сваім дзёньніку дзеліцца ўражаньнямі ад сцэны на пошце. Бабулька скардзіцца на тое, што ёй своечасова не прынесьлі “Советскую Белоруссию”, а службоўцы абяцаюць прынесьці назаўтра. Бабулька абураецца: “А навошта мне заўтра сёньняшняя газэта?”
Мікола Кацук дзівіцца: “Адказ просты, дакладны, лягічны, але... Як высьветлілася, ёсьць яшчэ людзі, якія знаходзяць у газэтах навіны. І гэтыя навіны ім патрэбныя менавіта сёньня! Быў бы гэта маклер, які патрабуе дзелавой інфармацыі, але бабуля і “Саўбелія”? Дзіўна!”
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.