Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У суд не зьявіўся міліцыянт, які затрымліваў Т.Цішкевіч


Алег Грузьдзіловіч, Менск. 21 верасьня ў Цэнтральным судзе Менску працягваўся працэс над актывісткай Тацянай Цішкевіч, якую абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі.

Тацяна Цішкевіч гэта абвяргае. Дзяўчына заяўляе, што супрацоўнік Цэнтральнага РАУС Юры Мяцельскі затрымаў яе пасьля просьбы выдаць ёй кнігу заўваг і прапаноў. Актывістка зьбіралася напісаць скаргу на дзеяньні міліцыі. Тры сьведкі ўжо заявілі ў судзе, што з Тацянай Цішкевіч ў Цэнтральным РАУС абыходзіліся груба.

Сёньня Юры Мяцельскі ў суд не зьявіўся, як і на паседжаньні 19 верасьня. Судзьдзя Тацяна Паўлючук сказала, што будзе прымаць захады, калі сьведка не прыйдзе зноў без сапраўднай прычыны.

• Разгляд справы Тацяны Цішкевіч працягнецца 21 верасьня , 19.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG