Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакраты Магілёўшчыны застаюцца ў нязгодзе


Радыё Свабода, Магілёў Палітычная рада аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі не прызнае паўнамоцтваў Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сілаў. Пра тое сёньня ў Магілёве заявілі сустаршыні палітрады Аляксандар Бухвостаў, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка і намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Сідарэвіч. Сваю пазыцыю яны аргумэнтавалі тым, што абласная кааліцыя ўтвораная з парушэньнем Палажэньня аб стварэньні рэгіянальных кааліцыяў аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

Сустаршыні палітрады наведалі Магілёў, каб пабачыцца з актывістамі палітычных і грамадзкіх арганізацыяў Магілёўшчыны ды паінфармаваць пра падрыхтоўку да “Эўрапейскага маршу” ды “Сацыяльнага маршу”. У парадку дня сустрэчы было і пытаньне пра падрыхтоўку да выбарчае кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

Магілёўская абласная кааліцыя дэмакратычных сілаў была створана на канфэрэнцыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў Магілёўшчыны 15 ліпеня. На канфэрэнцыі прысутнічала 62 дэлегаты з Магілёва, Бабруйску, Крычава, Горак, Шклова, Круглага, а таксама з Магілёўскага ды Бялыніцкага раёнаў. Сярод арганізатараў канфэрэнцыі былі сябры партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, партыі Свабоды і прагрэсу, а таксама “Руху за Свабоду” ды Маладога фронту.

Магілёўскую абласную кааліцыю лічаць нелегітымнай кіраўніцтвы рэгіянальных арганізацыяў Партыі Камуністаў Беларускай, партыі Працы, партыі “Надзея”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”, а таксама кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў.

• Сярод магілёўскіх дэмакратаў зноў няма згоды, 16.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG