Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: завочна асудзілі двух грамадзкіх актывістаў


Вячаслаў Кулік, Менск Суд Баранавічаў разгледзеў адміністрацыйныя справы Руслана Рудэнкі зь Менску і Надзеі Крапівінай з Горадні. Судзьдзя Аксана Кушава завочна абвінаваціла іх у дробным хуліганстве. Іх пакаралі штрафамі ў 62 тысячы рублёў кожнага.

Праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў, што Надзею Крапівіну абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу. Яе пакаралі яшчэ адным штрафам на 93 тысячы рублёў.



Разгляды адміністрацыйных справаў у судзе Баранавічаў доўжацца ад 10 верасьня. У парушэньнях вінавацяць затрыманых у часе суду над маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням. У той дзень палітыка Павала Севярынца арыштавалі на 17 сутак. Грашовыя штрафы за мінулы час атрымалі ўжо 10 сябраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.



• З.Хведарук: “Суды зьбіраюць штрафы на заробак АМАПу”, 19.09.2007 • Баранавічы: суды працягваюцца кожны дзень, 18.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG