Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: суд аштрафаваў яшчэ двух актывістаў апазыцыі


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня раніцай у судзе горада Баранавічы былі разгледжаныя адміністрацыйныя справы грамадзкіх актывістаў Жанны Буланавай зь Магілёву і Зьміцера Федарука зь Менску. Абвінавачаныя не змаглі своечасова прыехаць у Баранавічы. Але і ў іх адсутнасьць судзьдзя Жана Капачэўская агучыла пастанову суда.

Паводле артыкулу 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу Жана Буланава і Зьміцер Шыманскі абвінавачаныя ў дробным хуліганстве і аштрафаваныя кожны на 62 тысячы рублёў.

У адпаведнасьці артыкулу 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (удзел у несанкцыянаваным мітынгу) Зьміцер Федарук аштрафаваны на 620 тысяч рублёў. Такое ж абвінавачваньне суд вылучаў і супраць Жаны Буланавай, але пры разглядзе справы выявіліся памылкі ў міліцэйскім пратаколе затрыманьня. Пратакол вернуты ў Баранавіцкі ГАУС.

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша паведаміў Радыё Свабода, што ўжо 9 грамадзкіх актывістаў асуджаныя ў Баранавічах. Усе яны былі затрыманыя 10 верасьня ў часе суду над сябрам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем.

• Баранавічы: суды працягваюцца кожны дзень, 18.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG