Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Мікалай Галадзед


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ГАЛАДЗЕД Мікалай (9(21).5.1894, с. Стары Крывец Навазыбкаўскага пав. Чарнігаўскай губ., цяпер Навазыбкаўскі р-н Бранскай вобл., Расея -- 21.6.1937, Менск, НКВД), грамадзка-паліт. дзяяч, публіцыст. Скончыў рабфак Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту. У 1-ю сусьветную вайну ў царскай арміі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Расеі. З 1918 у ВКП(б). У 1918-21 на адміністрацыйнай рабоце ў Навазыбкаўскім пав. У 1921-24 старшыня выканкаму Горацкага Савету. З 12.12.1925 2-і сакратар ЦК КП(б)Б; з 7.5.1927 да 30.5.1937 старшыня СНК БССР. Арыштаваны 14.6.1937 у Маскве; накіраваны ў Менск, дзе ў часе допыту ў будынку НКВД выкінуўся з вакна 5-га паверху. Рэабілітаваны ў 1956. Яго імем названы вуліца і праезд у Менску. Літ.: Якутов В. Н.М. Голодед: Страницы биографии. -- Менск, 1981; Страницы истории Компартии Белоруссии: суждения, аргументы, факты. -- Менск, 1990; ЭГБ, т. 2.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG