Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – гісторык Алесь Смалянчук


Радыё Свабода

Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе доктар гістарычных навук, адзін з ініцыятараў правядзеньня гарадзенскага рэфэрэндуму ў пытаньні аб захаваньні гістарычнай забудовы Алесь Смалянчук. Жыхары Горадні ў нашым апытаньні скажуць, ці трэба, на іх думку, узгадняць рэканструкцыю гістарычнага цэнтру гораду з гараджанамі.

У нашым сёньняшнім начным эфіры – рэпартаж з прэзэнтацыі дакладу гісторыка Ігара Кузьняцова: даклад прысьвечаны 70-годзьдзю кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў. Мы згадаем абставіны зьбіцьця проціпаветранымі сіламі Беларусі ў верасьні 1995 году паветранага шара з амэрыканскімі спартоўцамі – на гэтыя дні прыпадае чарговая гадавіна трагедыі.

Таксама ў “Начной Свабодзе” прагучыць рэпартаж з варшаўскай прэм’еры новага фільму знакамітага польскага рэжысэра Анджэя Вайды “Пост мортэм. Катынская аповесьць” – фільм прысьвечаны масавым расстрэлам польскіх грамадзян карнікамі НКВД ў Катыні.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра Касю Камоцкую і гурт “Новае неба”.

У “Начной чытанцы” – “філязофскія казкі для дарослых” Пятра Васючэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Крулеўшчына Докшыцкага раёну; а 23.15 у перадачы “Беларускае замежжа” аповед пра жыцьцё ў Нямеччыне палітычных уцекачоў зь Беларусі; а 23.33 чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.45 у “Вольнай студыі” Міхась Скобла гутарыць з мастачкай, ілюстратаркай дзіцячых кніг і часопісаў Галінай Хінкай-Янушкевіч.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG