Першым у суд сёньня выклікалі студэнта зь Менску Аляксандра Мілінца. Дапытвалі яго трыццаць хвілінаў.
За вокліч “Жыве Беларусь!” пасадзіце мяне разам з Агурбаш і Джагерам
“Мяне вінавацілі ва ўдзеле ў нейкім мітынгу, дзе я крычаў “Жыве Беларусь!”. Але са слоўніка Ўшакова даведаўся, што слова “мітынг” азначае палітычны сход. У нас такога не было. А па-другое, хацеў, каб мяне пасадзілі ў камэру з Анжалікай Агурбаш і зь Мікам Джагерам. Яны таксама гэта казалі: “Жыве Беларусь!” — кажа Аляксандар Мілінец.
Пратакол яго затрыманьня суд адправіў у гарадзкі аддзел міліцыі на дапрацоўку. На іншы дзень перанесьлі таксама суд і ў справе Сяргея Клюева.
Ад 11 верасьня баранавіцкі суд пакараў ужо сямёх грамадзкіх актывістаў. Зь імі сёньня сустрэлася маці Паўла Севярынца:
“Я амаль закаханая ў гэтых людзей. Яны таксама адданыя справе. Такія ж шчырыя”.
У Баранавічах Тацяна Севярынец наведала ізалятар часовага ўтрыманьня, перадала рэчы сыну Паўлу.
Паўла Севярынца мусяць выпусьціць 27 верасьня
Паўла затрымалі 10 верасьня і асудзілі на 17 сутак арышту.
“Нават разам зь міліцыянтам лічылі — 27-га мусяць Пашу выпусьціць. Усё, што прывезла яму, — узялі. Двойчы яго выводзяць на прагулку на паўгадзіны. Ну, так міліцыянт сказаў”.
Суды ў Баранавічах цяпер адбываюцца штодзённа
10 верасьня разам з Паўлам Севярынцам затрымалі яшчэ 16 грамадзкіх актывістаў.
Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша кажа:
“Суды працягваюцца кожны дзень. Заўтра будзе два і гэтак далей. Апошні суд — 28 верасьня. Ідзе ціск на маладых людзей. А яны хочуць стварыць сваю арганізацыю, каб афіцыйна ды законна дзейнічаць. І я лічу, што моладзь пераможа. За ёю праўда”.
Маладафронтаўцы заклікаюць дасылаць судзьдзі партрэты Севярынца, 17.09.2007 Я.Грышчэня: “Калі ўжо судзіць за Беларусь, дык давайце будзем судзіць, як у 1937 годзе”, 11.09.2007