Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндуму ў Горадні ня будзе


Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзкія ўлады адмовіліся рэгістраваць ініцыятыўную групу для правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму.

Удзельнікі групы хацелі, каб гарадзенцы выказаліся наконт рэканструкцыі, што праводзіцца ў гістарычнай забудове Горадні.

Адказ сёньня атрымаў кіраўнік ініцыятыўнай групы доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук. Чыноўнікі спасылаюцца на “парушэньні Выбарчага кодэксу і іншых заканадаўчых актаў Беларусі”, якія нібыта дапусьцілі ініцыятары рэфэрэндуму.

Спадар Смалянчук лічыць, што ўлады імкнуцца не дапусьціць грамадзянскай актыўнасьці ў горадзе. Джкумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ўзгадняліся зь юрыстамі і адпавядалі заканадаўству, зазначае ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG