Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Разам з Совецкай Арміяй у Заходнюю Беларусь прыйшло і новае, совецкае жыццё...”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 17 верасьня ў розныя гады.

Пад рубрыкай “З усяго сьвету” “Красноармейская правда” ў 1927 годзе са спасылкай на агенцтва Гавас паведамляе: “Праяжджаючы па горадзе Ніцца (Францыя) расейская танцорка Айсэдора Дункан была выкінутая з аўтамабіля, бо канец яе шаліка трапіў у кола машыны. Танцорку падабралі зь пераломам хрыбетніцы. Сьмерць настала імгненна”.

“Звязда” ў 1947 годзе даводзіць: “Разам з Совецкай Арміяй у Заходнюю Беларусь прыйшло і новае, совецкае жыццё... Былыя батракі радзівілаў і патоцкіх, сяляне, гібеўшыя ўвесь век на панскіх абшарах, бясплатна атрымалі ад совецкай улады зямлю. Рабочыя, якія жорстка эксплаатаваліся польскімі капіталістамі, сталі гаспадарамі заводаў і фабрык, працаўнікамі новай соцыялістычнай прамысловасці. Вольна і радасна загучэла шчаслівая песня там, дзе народу калісьці не дазвалялася нават размаўляць уголас на сваёй роднай мове”.

“Чырвоная змена”, год 1967. Заслужаная настаўніца БССР Ідэя Бельская выказваецца так: “Савецкая моладзь мае ўсё неабходнае для свайго інтэлектуальнага развіцця. Гэтага нельга сказаць пра маладое пакаленне капіталістычных краін. Вось як піша амерыканскі буржуазны сацыёлаг Д.Стропс: “Няхай маладыя балбесы робяць што хочуць — забаўляюцца, танцуюць рок-н-рол, забіваюць, толькі б яны не займаліся палітыкай, таму што ўрэшце-рэшт гэта акажацца марксісцкая палітыка”. Нашай жа моладзі выпала шчасце быць самым адукаваным пакаленнем на зямлі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG