Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці з палітзьняволенымі ў Менску


Алесь Дашчынскі, Менск У менскім мікрараёне “Усход” актывісты грамадзянскай кампаніі “За свабоду” правялі акцыю салідарнасьці з палітзьняволенымі.

85 удзельнікаў акцыі ўтварылі калёну і прайшлі ад станцыі мэтро “Усход” па вуліцы Каліноўскага. Наперадзе калёны ўдзельнікі акцыі несьлі краты, да якіх была прымацавана расьцяжка “Сёньня яны – заўтра вы!”

Маладзёны трымалі ў руках сінія стужкі з партрэтамі зьніклых палітыкаў і палітзьняволеных. Падчас акцыі актывісты раздавалі ўлёткі мінакам з запрашэньнем прыйсьці на Эўрапейскі марш, які адбудзецца 14 кастрычніка.

Напрыканцы акцыі яе ўдзельнікі паставілі краты каля дарогі і на парэнчах мосту павесілі стужкі з партрэтамі палітзьняволеных.

Супрацоўнікі міліцыі прыехалі, калі акцыя ўжо скончылася. Ніхто з удзельнікаў акцыі ня быў затрыманы.









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG