Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трагедыя чачэнскай сям''і ў Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў гарах Бяшчады на ўкраінска-польскай мяжы былі знойдзеныя целы трох чачэнскіх дзяўчынак, якія памерлі ад голаду і холаду спрабуючы разам з маці нелегальна перайсьці. Гэты выпадак павінен яшчэ раз прыцягнуць увагу да генацыду чачэнскага народу – заяўляе генэральны консул Чэчэнскай рэспублікі Ічкерыя ў Польшчы.

Мінулай ноччу польскія памежнікі затрымалі недалёка ад мяжы зьнясіленую жанчыну з двухгадовым дзіцём. Жанчына, а гэта была чачэнка, паведаміла, што вышэй у гарах засталіся яшчэ трое яе дзяцей, але ўжо памерлых.

Гаворыць прадстаўнік памежных войскаў Эльжбета Пікар:

“У часе кароткай размовы з памежнікамі жанчына змагла толькі паказаць накірунак, дзе засталіся целы. Памежнікі адразу пачалі іх шукаць і праз некаторы час знайшлі целы дзяўчынак – 13-ці, 10-ці і 6-ці гадовага ўзросту”.

Лекары пакуль не дазваляюць дапытваць чачэнку, якая разам з дачкой знаходзіцца ў шпіталі.

Між тым ганаровы консул Чэчэнскай рэспублікі Ічкерыя ў Польшчы Адам Бароўскі заявіў, што гэты выпадак павінен яшчэ раз прыцягнуць увагу польскай і міжнароднай супольнасьці да генацыду чачэнскага народу.

Бароўскі: “Шляхі розныя. Чачэнцы, маючы выбар – альбо загінуць, альбо пайсьці на супрацоўніцтва са сваімі катамі, абіраюць нярэдка і трэці шлях – уцякаюць праз Беларусь, Украіну, Грузію. Нелегальна. Уцякаюць ад генацыду рознымі шляхамі”

Польшча – другая краіна ў Эўразьвязе што да колькасьці прынятых чачэнскіх уцекачоў пасьля Нямеччыны. Паводле розных падлікаў, на польскай тэрыторыі знаходзяцца ад 5 да 8 тысячаў чачэнскіх уцекачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG