Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Л.Злотнікаў: Беларускі рубель падтрымліваецца замежнымі пазыкамі


Уладзімер Глод, Менск Міжнародны валютны фонд лічыць, што беларускі рубель пераацэнены прыкладна на 10%. Гэтая інфармацыя зьмешчаная на афіцыйным сайце МВФ.

Экспэрты МВФ адзначаюць перавагу даляра ЗША ў разьліках за энэрганосьбіты й плынях капіталу. Яны заяўляюць пра значную ўдзельную вагу суадносінаў “беларускі рубель — даляр ЗША” ў рэальным эфэктыўным курсе.

А вось беларускі ўрад і Нацыянальны банк ня згодныя з такімі разьлікамі МВФ. Яны спасылаюцца на структуру гандлю і высокую ўдзельную вагу ў разьліках расейскага рубля. А гэта, кажуць яны, уплывае на зьніжэньне рэальнага эфэктыўнага курсу нацыянальнай валюты.

Незалежны эканаміст Леанід Злотнікаў кажа:

“Цяпер курс беларускага рубля падтрымліваецца прытокам замежных валютаў у краіну. І гэта зьвязана з ростам зьнешніх пазыкаў.

Але ж гэты рост не адлюстроўвае сапраўднага эканамічнага патэнцыялу. Ён яго перабольшвае. Таму і пакупніцкая здольнасьць рубля таксама перабольшаная. Менавіта за кошт гэтага фактару.

Калі б Беларусь захоўвала гандлёвы балянс ня коштам зьнешніх пазыкаў, а коштам свайго экспарту, дык рубель быў бы слабейшы”.

• МВФ прагназуе запавольваньне эканамічнага росту Беларусі, 31.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG