Раптоўная адстаўка ўраду Фрадкова і вылучэньне на пасаду прэм''ера 65-гадовага Віктара Зубкова прымушае прыгадаць формулу Чэрчыля: “Расея – гэта сакрэт, загорнуты ў загадку і схаваны ў таямніцу”.
Чаму на пасаду кіраўніка ўраду ня быў прызначаны ні Сяргей Іваноў, ні Дзьмітры Мядзьведзеў – так бы мовіць, афіцыйна абвешчаныя спаборнікі за тытул пераемніка? Чаму на пасаду кіраўніка ўраду вылучаецца асоба вельмі сталага веку? Зубкоў – гэта пераемнік, ці ягоныя функцыі на новай пасадзе будуць іншымі?
Дакладныя адказы на гэтыя пытаньні ведае хіба што сам Пуцін. Сам ён патлумачыў мэту зьмены ўраду наступным чынам:
“На мой погляд, лепш ужо цяпер прыняць пэўныя кадравыя рашэньні, зрабіць крокі па мадэрнізацыі самой сыстэмы кіраваньня, каб паказаць вэктар разьвіцьця пабудовы адміністрацыйнай і выканаўчай улады ў пэрыяд пасьля сьнежня 2007 і сакавіка 2008 году”
З тлумачэньня зразумела толькі, што прызначэньне зьвязанае з выбарамі, дакладней, са спробай Пуціна паўплываць на фармаваньне той Расеі, якая будзе пасьля ягонага сыходу.
Вядомы расейскі дасьледнік элітаў Вольга Крыштаноўская лічыць, што Зубкоў – гэта вельмі верагодны пераемнік і што цяперашняе прызначэньне – такога ж кшталту, як і прызначэньне на пасаду прэм''ера самога Пуціна ў 1999 годзе.
Яна тлумачыць рашэньне Пуціна наступным чынам:
“Ёсьць вузкае кола людзей, ягонае палітбюро, якія прымаюць такія рашэньні. Што тычыцца рашэньня па Зубкову, тут нельга казаць, што адна каманда перамагла іншую. Для гэтага палітбюро найлепшае рашэньне – каб гэта ня быў чалавек з самога гэтага палітбюро. Калі б гэта быў адзін зь іх, гэта б стварала напружаньне.
Пытаньне стаіць так – а хто пагодзіцца быць прэзыдэнтам толькі 4 гады, а потым добраахвотна сысьці, і за каго, тым ня менш можа прагаласаваць насельніцтва. Ясна, што гэты чалавек ня можа быць маладым і энэргічным. Гэта павінен быць палітык сталага веку».
Іншыя экспэрты тлумачаць, якім чынам Зубкова могуць зрабіць прэзыдэнтам. З аднаго боку, сацыёлягі кажуць, што расейцы цяпер збольшага прагаласуюць за любога, на каго пакажа Пуцін. Але з другога боку, у Зубкова ёсьць і свае козыры, згуляўшы якімі ён насамрэч можа паўтарыць рэйтынгавы ўзьлёт Пуціна 1999 году.
Хто больш за начальніка фінансавай выведкі можа ведаць пра сумнеўныя справы расейскага чынавенства? Гучная і маштабная антыкарупцыйная кампанія можа стаць для Зубкова такім жа рэйтынгавым ліфтам, як тады для Пуціна стала чачэнская вайна і знакамітае «мачыць у сарціры».
Але ёсьць і менш амбіцыйныя тлумачэньні. Вось меркаваньне палітоляга Андрэя Рабава:
“Хутчэй за ўсё размова ідзе пра ўрад, які будзе мець пераходны характар і які ў асноўным пяройдзе пераемніку. А пераемнік можа быць прапанаваны пазьней”.
Паводле такіх тлумачэньняў Пуцін трымае ў напрузе ўсіх магчымых пераемнікаў, чым больш яны і грамадзтва будуць усьведамляць, што пераемнік абавязаны ўладай толькі і выключна Пуціну, тым лягчэй будзе становішча Пуціна пасьля сакавіка, калі крамлёўскія пакоі зойме іншая асоба.
Да таго ж магчыма Зубкову зь ягонымі тамамі кампрамату на ўсю расейскую эліту прыгатаваная роля пуцінскага кантралёра гэтага будучага гаспадара Крамля.
У любым выпадку цяперашнія ўрадавыя зьмены ў Расеі – спроба дзейнага прэзыдэнта вырашыць задачу як застацца, сыходзячы. Варта сказаць, што ў агульным выглядзе яна невырашальная: скажам, у 1964 годзе моцныя людзі тагачаснага палітбюро, скінуўшы Хручшова, спыніліся на кампраміснай асобе Брэжнева. Але ў хуткім часе ён зьеў усіх гэтых моцных людзей і кіраваў Савецкім Саюзам на працягу 18 гадоў.