Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія хоча адкрыць офіс у Менску — Беларусь ня супраць


Уладзімер Глод, Менск Пра гэта заявіў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў. Ён сказаў, што гэтае пытаньне праходзіць “унутрыдзяржаўнае ўзгадненьне”.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС таксама адзначыў: “У дадзеным пытаньні няма абсалютна ніякай надзвычайнасьці, яно зьяўляецца абсалютна звычайным і ідэнтычным пры адкрыцьці любога іншага дыпляматычнага прадстаўніцтва”.

Амаль пяць гадоў таму Брусэль адкрыў афіцыйнае прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Кіеве. Ягоная дзейнасьць ахоплівала Ўкраіну, Малдову і Беларусь. Два гады таму ў Кішынэве зьявіўся самастойны офіс Эўракамісіі.

Брусэль два гады просіць улады Беларусі даць згоду на офіс у Менску. Сёлета ў траўні беларускі бок пачаў перамовы. • Эўразьвяз у Беларусі пачала прадстаўляць Славаччына, 4.07.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG