Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: плянуюцца 30 пікетаў супраць адмены льготаў


Радыё Свабода Публічна выказаць сваю нязгоду з адменай сацыяльных ільготаў зьбіраюцца 30 верасьня прадстаўнікі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Аб’яднанай грамадзянскай партыі і асобныя грамадзяне, чальцы Партыі камуністаў беларускай.

Агулам гарадзкім уладам пададзена больш за 30 заявак на пікетаваньне.

Арганізатары плянуюць правесьці акцыі ў самых людных месцах горада.

Бяруць удзел у падачы заявак і прадстаўнікі Свабоднага прафсаюзу беларускага ды прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці. Кіраўнічка Берасьцейскага адзьдзяленьня прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Зінаіда Міхнюк ацэньвае агульную колькасьць людзей, якія могуць узяць удзел у сацыяльнай акцыі 30 верасьня, у 300 чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG