Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя занепакоеная пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі


Радыё Свабода МЗС Францыі асудзіла затрыманьне каля дваццаці моладзевых актывістаў, якое адбылося ў панядзелак у Баранавічах падчас пачатку судовага працэсу над аднымна сябрам арганізацыі “Малады Фронт” Яраславам Грышчэнем,– пра гэта заявіў намесьнік прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Францыі.

"Францыя таксама асуджае затрыманьне падчас гэтых падзеяў двух журналістаў-фатографаў агенцыяў “Франс Прэс” і “Ройтэрс”, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі, і нагадвае Беларусі пра забавязаньні, якія тая ўзялася выконваць у сфэры свабоды аб’яднаньняў, свабоды выказваньня і свабоды прэсы".

Апрача таго ў заяве зазначаецца, што "Францыя занепакоеная сталым пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, краіне-суседцы Эўрапейскага зьвязу, і з асаблівай заклапочанасьцю канстатуе, што шматлікія праваабарончыя арганізацыі, у прыватнасьці НДА “Вясна” не былі зарэгістраваныя, у парушэньне заключэньняў Камітэта па правах чалавека ААН".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG