Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Ізраіль Фалкін


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ФАЛКІН Ізраіль Копелевіч, нар. 1894 у г. Віцебск, гэбрай, з рабочых, пачатк. адук., інспэктар Віц. аддз. дзяржбанку. Жыў: Віцебск, вул. 3-я Сьвярдлова 11. Арыштаваны 37.11.20. Асуджаны 37.11.28 «тройкай» за а/с агітацыю паводле арт. 72 КК БССР на 10 гадоў ППЛ на ст. Хабараўка, Бамлаг НКВД у г. Беламорск. 56.10.19 справу пераглядаў Вярхоўны Суд БССР. УКГБ Віцебскай вобл. 6517-П

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG