Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Улада ўчыніла сапраўднае паляваньне на маладафронтаўцаў"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 11 верасьня, аўторак. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Валеры: “Сьвяткавалі 940 гадоў Менску і толькі хваліліся тым, што ў сталіцы ёсьць 7 цудаў. Гэта Траецкае прадмесьце, Дамы ўраду, улады і Тэатар опэры і балету. Гэтых цудаў магло быць больш, але нейкія дурні ад улады ўзарвалі помнік Сталіну. Хай бы ён стаяў як той Сфінкс у Эгіпце, бо гэта наша гісторыя”.

Спадар, Менскі раён: “У Вашых перадачах поўнасьцю адсутнічае сур’ёзная аналітычная інфармацыя пра палітычную і эканамічную сытуацыю ў нашых суседзяў. Калі з Польшчы бываюць паведамленьні Дзікавіцкага, то з Прыбалтыкі і Ўкраіны – не. За тое зь лішкам бясконцых вандровак па вёсках, дзе ніколі нічога не вырашалася. Складваецца ўражаньне, што абраны найбольш прымітыўны і лёгкі рэжым працы па дадзеным пытаньні”.

Спадарыня: “Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, я зьвяртаюся да Вас. Скажыце, калі ласка, як гэта Вы кажаце па тэлевізіі і радыё, што Вы стаіце за народ і за дзяцей. Гэта няпраўда. Чаму зачынілі ў Валковічах школу?! Там жа двухпавярховая добрая школа. Дзеці езьдзяць больш за 20 кілямэтраў у школу! Цяпер іншае. Вы кажаце, што ў сельскай мясцовасьці мала людзей. Іх было мала і будзе мала! Бо ніхто пра іх не клапоціцца! Калі чалавека хоча жыць у сельскай мясцовасьці, Вы не даяце яму разьвярнуцца! Чыноўнікі яго абражваюць, прыніжаюць. Вы гэта выдатна ведаеце і глядзіце на гэта спакойна. Чаму ж такая ў вас анархія?! Вы кажаце, што дапамагаеце народу. Гэта ж няпраўда! Спыніце Вы хлусьню! Калі я слухаю Вашы выступы, мне хочацца плюнуць Вам у вочы! За Вашу несумленнасьць! За Вашу несправядлівасьць! За Вашу нядбайнасьць! Вы клапоціцеся не пра народ, Вы клапоціцеся толькі пар хакей, футбол і больш нічога! Так, праўда, цяпер людзі мала гінуць ад голаду, але хутка і ад холаду, і ад голаду, таму што пра народ не клапоцяцца, народ занядбаны! Нахабна хлусіце народу ў вочы! Вы дадалі пэнсію мізэрную, капейкі! А кошты паднялі бог ведае як! А якасьць! Хлеб купіш, калі яшчэ цёплы, то есьці можна, а калі астыне, то, прабачце за грубасьць, сабака яго есьці ня хоча, ня тое, што чалавек! У нас жа такое запусьценьне! За што нашы дзяды і прадзеды паклалі галовы?!”

Спадарыня: “Пераканаўчая просьба да Вас, рэдактары Радыё Свабода. Пабудуйце сваю праграму так, каб даць Данчыку дапець песьню. Увесь час абрываецца на паўслове. Усяго засталося толькі два тыдні. У яго ж песьні, а ня крыкі, як у Памідорава. Трэба нейкая павага”.

Спадар: “Калі галоўны Рыгоравіч пахваліўся, што на мінулагодніх выбарах загадаў паменшыць свае пераможныя адсоткі, то ўзьнікае лягічнае пытаньне да галоўнай жанчыны Выбаркаму. Тую розьніцу адсоткаў падзялілі пароўну на трох астатніх кандыдатаў або дадалі яе толькі кандыдату ад лібэралаў? А ў дэмакратычным жа грамадзтве за такія словы і справы абодвум дзяржаўным асобам гарантавана адстаўка і тлумачэньні ў Канстытуцыйным судзе”.

Спадар: “Мы хутка дачакаемся той пары, калі заўважым, што апазыцыя будзе як той голы кароль. Паціху лукашысты пераймаюць і тактыку, і лёзунгі. Вось цікава, ці хто са слухачоў “Свабоды” зьвярнуў увагу, што “Советская Белоруссия” надрукавала заклік такі: “Жыве Менск!” Як так пойдзе далей, то, мабыць, хутка заўважым, што зьявіцца і “Жыве Беларусь!” Хацелася б, каб Вы правялі такое дасьледаваньне, ці заўважыў хто, ці зьвярнуў увагу на гэту зьяву".

Мікалай: “Улада ўчыніла сапраўднае паляваньне на маладафронтаўцаў, а Паўла Севярынца, напэўна, хоча згнаіць у турмах. Бо пасьля двухгадовай ссылкі яго ўжо трэці раз кінулі за краты. Колькі можна зьдзекавацца з патрыёта, якому неабыякавы лёс нашай Бацькаўшчыны?! Улады, задумайцеся, што вы робіце! Пабойцеся Бога! Вы ж нішчыце нашу будучыню!”

Спадар: “Я зьвяртаюся да дэпутата Сяргея Гайдукевіча. Скажы, калі ласка, якой ты сам нацыянальнасьці будзеш....Я паглядзеў па тэлевізары, як выступаў сам Гайдукевіч, хлусьню такую гаварыў, на чужой мове нават. Калі ён сам беларус, дык чаму ж на беларускай мове не расказваў гэтую савецкую хлусьню “б\у”. Ён хваліцца , што ў яго заробак і пэнсія нават ваенная, і дэпутацкія грошы народныя атрымлівае. Проста немагчыма было слухаць, як ён расказваў сваю хлусьню”.

Спадарыня: “Гайдукевіч – пэнсіянэр. Да таго ж зьяўляецца дэпутатам беларускага парлямэнту. Цяпер зразумела, адкуль узялася адсоткавая надбаўка да пэнсіяў. Яшчэ і хітруе, што Лукашэнка яму нічога ня плаціць. А адсоткавая надбаўка да пэнсіі – гэта што?! Хіба ня плата?! У жабракоў-пэнсіянэраў адбіраеце і кладзеце ў сваю кішэню. У такіх дэпутатаў-пэнсіянэраў няма ні сораму ні сумленьня”.

“Дэпутат Гайдукевіч, пэнсіянэр, да надбаўкі сваёй пэнсіі дадасьць надбаўку маю, 14 тысяч, і падзеліць папалам, і ён будзе ведаць, колькі ён узяў з маёй кішэні”.

Спадарыня: “Паважаная “Свабода”! Слухачу, для якога Крапівенскае поле – “проста сьмешна,” “проста барацьба славянскіх плямёнаў” за ўладу. Чытала, што славянскія плямёны зьмешваліся зь іншымі неславянскімі, і што беларусы – гэта сумесь славянаў з прыбалтамі. Ня ведаю, ці так гэта і з кім зьмешваліся іншыя славянскія плямёны. Можа, татара-мангольскае іга прымяшалася. Але што мэнталітэт у нас розны – гэта дакладна. Я асабіста ганаруся сваімі продкамі, сваім славянскім племенем. Яно не адваёўвала чужыя землі, не палівала крою, бараніла сваю Богам дадзеную зямлю. Яшчэ будуць нашы сьвяты, веру! “Свабода,” дзякуй".

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “На мой погляд, ідзе перадзел пасадаў. Могуць зволіць з працы і маю жонку, бо трэба маладым дзеткам чыноўнікаў і тым, хто маладзей, нахабней, можа, пякней, і ім патрэбныя пасады. На сёньняшні момант нічога немагчыма дабіцца. Працаўладкаваньня ніякага. Усіх папруць у аграгарадкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG