Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлу Севярынцу прысудзілі 17 сутак і 620 тысячаў штрафу


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы Палітыка Паўла Севярынца асудзілі да 17-ці сутак адміністратыўнага зьняволеньня і 620 тысяч штрафу. Такія вялікія суткі даюцца ўпершыню, паводле новага заканадаўства.

Паўла Севярынца зьвінавацілі ў арганізацыі мітынгу ў падтрымку Яраслава Грышчэні на ганку суду. Па-другое, у судзе ён заявіў, што суд у Беларусі ня можа быць законны, таму ён яму не давярае. Дадатковыя 2 сутак прысудзілі за тое, што ён, паводле міліцыянтаў, "сьвістаў у сьвісток", што было расцэнена як дробнае хуліганства.

П.Севярынец будзе адбываць зьняволеньне ў Баранавічах у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Прысуд Яраславу Грышчэню будзе абвешчаны заўтра, паседжаньне пачнецца ў 9.30 раніцы. Яму пагражае да 6 месяцаў арышту, але некаторыя юрысты мяркуюць, што ён ня будзе зьняволены. Большасьць дзеяньняў, у якіх яго абвінавачваюць, ён зьдзейсьніў, калі яшчэ ня меў 18 гадоў. Да таго ж, ягоныя паплечнікі, якіх судзілі ў Салігорску і Нясьвіжы, не былі пакараныя зьняволеньнем.

Яраслаў Грышчэня пра свой працэс: “Гэта сьмешна і прымітыўна”, 10.09.2007 • Пачаўся суд над Паўлам Севярынцам, 10.09.2007 • Баранавічы: аўтазак з затрыманымі ў двары суду, 10.09.2007 • У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек, 10.09.2007 • Баранавічы: затрымлівалі карэспандэнта Радыё Свабода, 10.09.2007 • Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэнем, 10.09.2007 • Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 4.09.2007 • Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG