Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў менскім парку Дружбы народаў адбыўся мітынг прадпрымальнікаў. Акцыю ініцыявала грамадзкае аб’яднаньне “Пэрспэктыва”. Каля пяцісот удзельнікаў аднагалосна прынялі рэзалюцыю. Яны патрабуюць сустрэчы з Лукашэнкам, каб разьвязаць праблемы ў сфэры малога бізнэсу.

Сёньняшні мітынг Менгарвыканкам афіцыйна дазволіў. Міліцыянтаў было менш, чым на палітычных акцыях апазыцыі. Невядомыя людзі ў цывільным слухалі выступоўцаў, нешта занатоўвалі ды здымалі на відэа.

Прысутныя воплескамі сустракалі яркія прамовы — да прыкладу, Жаны Болсан, якая мае чатырох дзяцей.

У інтэрвію Радыё Свабода прадпрымальніца тлумачыць, чаму прыйшла на мітынг:

“Арэнда — 1 мільён 800 тысяч рублёў. Падатак — 850 тысяч рублёў. Плюс яшчэ 56 тысяч рублёў пэнсійнай выплаты. Плюс розныя выплаты за перарэгістрацыю. А дапамогі ад дзяржавы для маіх дзяцей ніякай ня маю”.

На мітынгу крытыкавалі ўказ прэзыдэнта №760. Ён абмяжоўвае кола тых, каго індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права наймаць на працу, блізкімі сваякамі. У бізнэсоўцаў гадоў сарака ўрэшце выбару няма: бацькі пэнсіянэры, а дзеці вучацца.

Меркаваньні старшыні савету менскага рынку “Сьвелта” Сяргея Васілевіча:

“Прадпрымальнікі проста могуць сысьці з рынку. Мая прапанова наконт указу №760: у пункт 1.1, які тычыцца прыцягненьня блізкіх сваякоў, унесьці зьмены. Дадаць, каб прадпрымальнікі маглі наймаць да трох фізычных асобаў для працы”.

На мітынгу ў Менску былі прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Аляксандар Рабчэня працуе на гомельскім рынку “Цэнтральны”:

“Камітэт эканомікі аблывыканкаму з намі зусім не працуе. Канкрэтна — Эльвіра Карніцкая, старшыня гэтага камітэту. Увогуле, сытуацыя складаная. Мы падалі заяўку на правядзеньне мітынгу 24 верасьня. Калі ня будзе ніякага зруху ў зьмене — я не кажу адмене — дадзенага ўказу, то будзе вельмі вялікая “буча”. Па-іншаму я ніяк не скажу”.

І вось што кажа пра вынікі сходу прадпрымальнікаў у Менску старшыня грамадзкай арганізацыі “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка:

“Вельмі добры мітынг. І вызначальна, што народны мітынг — гэта народны. Сюды прыйшлі людзі ад станка, як кажуць. Цяпер справа за палітыкамі. Няхай яны вырашаюць”.

Менск, 10.09.2007. Мітынг прадпрымальнікаў на плошчы Бангалор. Сяргей Васілевіч узначальвае савет індывідуальных прадпрымальнікаў на менскім рынку “Сьвелта” Сяргей Васілевіч узначальвае савет індывідуальных прадпрымальнікаў на менскім рынку “Сьвелта”

Менск, 10.09.2007. Мітынг прадпрымальнікаў на плошчы Бангалор. Аляксандар Рабчэня ў Гомелі сабраў больш за тысячу подпісаў прадпрымальнікаў пад патрабаваньнем унесьці зьмены ва ўказ №760 Аляксандар Рабчэня ў Гомелі сабраў больш за тысячу подпісаў прадпрымальнікаў пад патрабаваньнем унесьці зьмены ва ўказ №760

Менск, 10.09.2007. Мітынг прадпрымальнікаў на плошчы Бангалор. Актуальныя патрабаваньні ўдзельнікаў мітынгу Актуальныя патрабаваньні ўдзельнікаў мітынгу

Менск, 10.09.2007. Мітынг прадпрымальнікаў на плошчы Бангалор. Галасаваньне аб звароце да Лукашэнкі было аднагалоснае Галасаваньне аб звароце да Лукашэнкі было аднагалоснае

Фота аўтара

• Сёньня на Бангалоры мітынгуюць прадпрымальнікі, 10.09.2007 • У Менску 10 верасьня адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў, 6.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG