Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Мечыслаў Сабачынскі


Радыё Свабода Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” --> http://www.martyraloh.org будуць друкавацца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы будзем узгадваць адно імя, успамінаць пра адно жыцьцё, расказваць пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.

***

САБАЧЫНСКІ Мечыслаў Язэпавіч, нар. 1884 у в. Цыганка Чэнстахоўскага павету, Польшча, паляк, зь сялян, выш. адук., ксёндз у Слуцкім касьцёле. Жыў: Слуцак, вул. Фарная. Арыштаваны 33.03.10. Асуджаны 34.02.24 «тройкай» за а/с агітацыю, як член к/р арганізацыі паводле арт. 64, 68, 71, 72, 76 на 10 гадоў ППЛ. 89.05.31 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 28053-с
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG