Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах ля суду затрымалі каля дваццаці чалавек


Севярын Квяткоўскі, Баранавічы Спэцназаўцы затрымалі некалькі дзесяткаў чалавек, якія прыйшлі на суд над актывістам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем, якога абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Затрыманыя таксама фотакарэспандэнты Васіль Фядосенка з агенцтва “Ройтэр”, Віктар Драчоў з “Франс прэс” і Арсень Пахомаў з газэты “Наша ніва”.

Сярод затрыманых -- Іван Шыла, Павал Севярынец, Барыс Гарэцкі і ягоная маці Эла Гарэцкая, Тацяна Буланава, Сяргей Клюеў. Цяпер яны знаходзяцца ў аддзяленьні міліцыі.

Перад будынкам суду засталіся лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, салігорскі актывіст Павал Батуеў, Крысьціна Шацікава ды іншыя. На падыходзе да суду міліцыяны правяраюць дакумэнты і заплечнікі.

Суд над Яраславам Грышчэнем ўжо ідзе. У судовую залю прывезьлі шмат сацыяльных пэдагогаў, супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, якія занялі большасьць месцаў. Такім чынам многія паплечнікі Грышчэні ня здолелі трапіць на працэс.

• Баранавічы: сёньня суд на маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням, 10.09.2007 • Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 4.09.2007 • Онлайн-канфэрэнцыя з Паўлам Севярынцам, 5.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG