Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў прымусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша”


Радыё Свабода, Магілёў Грамадзкіх актывістаў з Магілёва, якія зьбіраліся выправіцца на фэст беларускай аўтарскай песьні і паэзіі “Аршанская бтва-2007”, міліцыянты беларускай чыгункі змусілі сысьці зь цягніка “Магілёў-Ворша” і прайсьці ў пастарунак чыгуначнага вакзалу Магілёва.

Сярод затрыманых – кіраўнік гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Алег Дзячкоў, моладзевыя актывісты Яўген Бойка і Яўген Сувораў. Дакладная колькасьць затрыманых пакуль невядомая.

У пастарунку міліцыянты правялі агляд асабістых рэчаў актывістаў. Прычынаў затрыманьня міліцыянты не называюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG