Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Андрэю Клімаву: два гады турмы за артыкул у інтэрнэце


Алег Грузьдзіловіч, Менск Як паведаміў журналістам прэсавы сакратар гарадзкой пракуратуры Алег Агафонаў, крымінальная справа палітыка Андрэя Клімава разгледжаная ў Цэнтральным судзе Менску. Суд над Андрэем Кімавым адбыўся яшчэ 30 ліпеня – 1 жніўня.

Судзьдзя Алена Ільіна пастанавіла пакараць палітыка двума гадамі зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым у распаўсюджваньні заклікаў да зьвяржэньня ўлады. Інтарэсы Андрэя Клімава на працэсе прадстаўлялі адвакат Валянціна Лятун і жонка палітыка Тацяна Леановіч.

У Цэнтральным судзе Менску паведамілі, што прысуд Клімаву пакуль што не набыў сілы. Гэта азначае, што Клімаў абскардзіў прысуд і хутчэй за ўсё па-ранейшаму знаходзіцца ў Менскім сьледчым ізалятары.

Падставаю для завядзеньня крымінальнай справы у адносінах да Андрэя Клімава стала ягоная публікацыя ў інтэрнэце. Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар.

Раней палітык адбыў болей за чатыры гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах, а пасьля 15 месяцаў абмежаваньня свабоды – суд палічыў яго вінаватым у арганізацыі вулічнай акцыі пратэсту.

• Тацяна Клімава: “Муж жывы, канешне”, 01.09.2007 • І.Шынкарык: “Клімаў наконт здароўя перабольшваць ня будзе” , 06.06.2007 • “Гэта спроба палітычнага забойства няўгоднага палітыка Андрэя Клімава”, 06.06.2007 • Тэрмін арышту Андрэя Клімава падоўжылі яшчэ на тры месяцы, 31.05.2007 • Андрэю Клімаву раяць забыцца, што ён быў дэпутатам, 24.04.2007 • Андрэй Клімаў не бярэ ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях, 19.04.2007 • Андрэй Клімаў – у камэры, дзе яго трымалі падчас мінулага арышту, 09.04.2007 • Андрэй Клімаў заявіў пра невінаватасьць і адмовіўся сьведчыць, 05.04.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG