Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі Меншчыны заклікаюць спыніць працу на рынках


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня старшыня незарэгістраванай арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паведаміў Радыё Свабода, што ў нядзелю, 9 верасьня, можа спыніцца гандаль на рынках у Менскай вобласьці.

Суразмоўца даводзіць, што сёньня прадпрымальнікі атрымалі папярэджаньне аб павелічэньні з 10 верасьня кошту арэнды гандлёвага месца.

Са словаў Віктара Гарбачова, падвышэньне кошту арэнды ў тры-шэсьць разоў адбудзецца ў закрытым акцыянэрным таварыстве “Выстаўны цэнтар “Аквабел” Менскага раёну, а таксама на рынках у Барысаўскім, Дзяржынскім, Маладэчанскім, Салігорскім ды іншых раёнах.

“Сёньня адбыліся масавыя сходы пратэсту, — кажа Віктар Гарбачоў, — прадпрымальнікі патрабуюць у гаспадароў рынкаў патлумачыць эканамічную абгрунтаванасьць шалёнага падаражэньня.

Прыкладам, адміністрацыя рынку ў Барысаве адкрытага акцыянэрнага таварыства “Геракомбел” падала рахункі аплаты з разьліку 18,5 эўра за квадратны мэтар. Такім чынам, арэндная плата за гандлёвае месца плошчай 7,8 мэтра складзе 424 270 рублёў. Раней каштавала 114 700 рублёў”.

Як кажа Віктар Гарбачоў, сёньня ўсе 111 прыватных гандляроў на рынку “Геракомбел” падпісалі заяву да пракурора Барысаўскага раёну, у Камітэт дзяржаўнага кантролю, да старшыні Менскага аблвыканкаму Леаніда Крупца.

У заяве прадпрымальнікі патрабуюць вызначыць, ці законныя дзеяньні адміністрацыі рынкаў.

Улады і праваахоўныя структуры папярэджаныя пра падрыхтоўку да страйку прадпрымальнікаў 9 верасьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG