Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці падвысяць пэнсіі дзецям рэпрэсаваных?


Ганна Соўсь, Менск Канстытуцыйны суд Беларусі разглядзеў справу аб павелічэньні пэнсій дзецям рэпрэсаваных у 1920-80 гады, якія не знаходзіліся разам з бацькамі ў месцах пазбаўленьня волі. Справу разглядалася з ініцыятывы Палаты прадстаўнікоў Беларусі, якая ўзьняла гэтае пытаньне пасьля звароту Беларускага грамадзкага аб’яднаньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1920-80 гадоў.

Канстытуцыйны суд вырашае, ці маюць права на падвышэньне пэнсій дзеці, чые бацькі былі неабгрунтавана рэпрэсаваныя з палітычных матываў ў пэрыяд рэпрэсій 1920-80 гадоў і пазьней рэабілітаваныя. Маецца на ўвазе падвышэньне пэнсіі на 50 працэнтаў ад мінімальнай пэнсіі паводле ўзросту (цяпер гэта 23 170 рублёў).

Цяпер такую надбаўку атрымліваюць рэабілітаваныя рэпрэсаваныя, а таксама іх дзеці, якія былі разам зь імі ў зьняволеньні і высылцы. Паводле папярэдніх падлікаў, каля трох тысячаў чалавек могуць прэтэндаваць на аналягічнае падвышэньне пэнсіі. Як паведаміў Радыё Свабода старшыня Беларускага грамадзкага аб’яднаньня ахвяраў палітычных рэпрэсій 1920-80-х гадоў Леанід Ваўчок, гэта хутчэй не фінансавае, а маральнае пытаньне.

Падчас паседжаньня Канстытуцыйнага суду прыводзіліся аргумэнты Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, які лічыць, што ўсе дзеці рэпрэсаваных маюць аднолькавае права на падвышэньне пэнсіі.

Рашэньне Канстытуцыйнага суду ў гэтай справе будзе абвешчана 12 верасьня.

Падрабязнасьці сёньняшняга судовага працэсу – у нашым вечаровым эфіры і пазьней на сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG