Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве канфіскавалі “Моладзевы бюлетэнь”


Радыё Свабода, Магілёў У моладзевых актывістаў Аляксандра Анісімава, Кастуся Яўсеева, Арцёма Давыдава міліцыянты сканфіскавалі 173 асобнікі “Моладзевага бюлетэня”. Хлопцы прабылі ў пастарунку больш за тры гадзіны. Усе трое непаўналетнія.

Моладзевых актывістаў затрымалі а 20 гадзіне. Яны ў цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Ленінскай распаўсюджвалі “Моладзевы бюлетэнь”. Фармальнай падставай для затрыманьня стала адсутнасьць у выданьнях выходных дадзеных. Міліцыянты склалі пратакол канфіскацыі.

Цяпер хлопцы на волі.

• Магілёў: затрыманыя моладзевыя актывісты , 9.05.2005
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG