Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон прапануе апазыцыянэрам байкатаваць выбары


Радыё Свабода, Віцебск Інтэрнэт-сайт "Народныя навіны Віцебска" зьмясьціў тэкст гутаркі легендарнага Мірона зь віцебскай моладзьдзю --> http://news.vitebsk.cc/2007/09/05/miron-uzdyime-stsyag-nad-budyinkami-belaruskaga-parlamentu-i-wradu/ . Стваральнікі сайту паведамляюць, што атрымалі стэнаграму імправізаванага інтэрвію зь Міронам па электроннай пошце.

Сустрэча праходзіла на прыватнай кватэры, і імёны ўдзельнікаў не разгалошваюцца. Паводле зьвестак "Народных навінаў Віцебска", цягам гадзіны Мірон абмяркоўваў з прысутнымі палітычную сытуацыю ў краіне.

Як вынікае са зьместу інтэрвію, цяперашні ўрад краіны Мірон лічыць нелегітымным, бо ён абраны незаконным шляхам. Што да будучых выбараў, то ён лічыць, што "грамадзтва, каб канчаткова не дэградаваць, проста абавязана паслаць сыгнал уладзе ў выглядзе байкоту".

Падчас сустрэчы чалавек, які гаварыў ад імя Мірона, адмыслова хаваў ад суразмоўцаў свой твар. Ён патлумачыў, што не адкрые яго да тае пары, пакуль да ўлады не прыйдзе ўрад нацыянальнага даверу. Калі гэта здарыцца, Мірон мяркуе ўзьняць бел-чырвон-белы сьцяг над парлямэнтам і Домам ураду, а потым паказаць сваё аблічча ўсёй Беларусі.

Gazeta Wyborcza: “Мірон пасьмейваецца з Лукашэнкі”, 23.08.2007 Віцебск: расейскія фашысты пагражаюць Мірону, 20.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG