Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску пачаліся суды над затрыманымі ўчора актывістамі


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Дзевяць моладзевых актывістаў правялі ноч Салігорскім пастарунку, куды іх даставілі ў аўторак за “несанкцыянаваны пікет” перад будынкам суду, дзе праходзіў працэс над маладафронтаўцам Іванам Шылам паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

Сярод затрыманых – Маўлюда Атакулава, Тацяна Буланава, Франак Вячорка, Кася Галіцкая, Віктар Дзянісевіч, Алесь Каліта, Дзяніс Карноў, Зьміцер Хведарук і Зьміцер Ясевіч. Судовыя паседжаньні над кожным зь іх праходзяць у розных кабінэтах.

Прысуд Івану Шылу – папярэджаньне – быў вынесены ўчора каля 18-й гадзіны. Адразу пасьля суду больш за дваццаць чалавек з тых, што прысутнічалі на судзе, у тым ліку і Іван Шыла, накіраваліся ў бок салігорскага райаддзелу міліцыі. Яны перадалі затрыманым перадачы.

• Суды над маладафронтаўцамі ў Нясьвіжы і Салігорску: Рэпартаж, 04.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG