Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: затрыманыя Ф.Вячорка, А.Каліта і З.Ясевіч


Севярын Квяткоўскі, Салігорск Сталі вядомыя імёны затрыманых ля суду ў Салігорску. На моладзевых актывістаў Франака Вячорку, Алеся Каліту і Зьмітра Ясевіча склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. Астатніх затрыманых адпускаюць. Адну з дзяўчынаў павезьлі ў шпіталь, ёсьць падазрэньні, што ў яе пералом пальца.

Як паведміў Іван Шыла ў інтэрвію “Свабодзе”, асноўныя доказы абвінавачаньня базуюцца на ягоных інтэрвію сродкам масавай інфармацыі пра дзейнасьць “Маладога фронту”, у тым ліку і для Радыё Свабода. Івана Шылу абвінавачваць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

На судзе прысутнічаюць прадстаўнік руху “За свабоду” Ігар Лялькоў, лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка, прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі і праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”.

Салігорск, 4.09.2007. Ля салігорскага суду

Салігорск, 4.09.2007. Суд на Маладым фронтам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG