Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск і Нясьвіж: суд над Іванам Шылам і Настай Азаркай


Радыё Свабода Сёньня ў Салігорску і Нясьвіжы пачынаюцца суды над актывістамі “Маладога фронту” Іванам Шылам і Настай Азаркай. Іх абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Як паведаміў Радыё Свабода моладзевы актывіст Франак Вячорка, напярэдадні суду а першай гадзіне ночы каля Салігорскага раённага суду затрымалі чатырох актывістаў – яго самога, Ільлю Шылу, Зьмітра Ясевіча і Сяргея Клюева. У іншым месцы таксама былі затрыманыя Іван Шыла, суд над якім пачынаецца сёньня а 10-ай гадзіне, а таксама Тацяна Буланава.

Празь некаторы час Франака Вячорку і Зьмітра Ясевіча адпусьцілі, яшчэ празь дзьве гадзіны -- непаўналетніх Ільлю і Івана Шылаў. Сяргея Клюева і Тацяну Буланаву трымалі да трох гадзінаў ночы.

Сёньня а 10-гадзіне ў Нясьвіжы пачынаецца суд над актывісткай “Маладога фронту” Настай Азаркай за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Ёй пагражае да двух гадоў турмы. Як перадае карэспандэнт “Свабоды” зь Нясьвіжу, на суд да Насты прыйшлі моладзевыя актывісты і праваабаронцы. Сама Наста Азарка паведаміла “Свабодзе”, што будзе працягваць барацьбу, нягледзячы на любое рашэньне суду.

У Салігорску на суд над Іванам Шылам прыйшлі больш за паўсотні чалавек. Сярод іх праваабаронцы зь Беларускага Хэльсынскага камітэту, “Вясны”, Аб’яднанай грамадзянскй партыі.

Сямёх маладафронтаўцаў ужо судзілі паводле артыкулу 193 КК («дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі»). Азарка з Шылам стануць восьмай і дзевятым. На чарзе - Яраслаў Грышчэня з Баранавіч, яго будуць судзіць 10 верасьня.

• Заўтра пачнуць судзіць маладафронтаўцаў, 3.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG