Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У "Начной Свабодзе" – прэм''ера новага конкурсу


Радыё Свабода Новы конкурс носіць назву “Выйграй кнігу “Свабоды”. Каб атрымаць гэты прыз, трэба першым даслаць правільны адказ праз смс на нумар 391-22-24. Першае пытаньне прагучыць сёньня пасьля 22-й гадзіны.

Сёньня госьцем начнога эфіру "Свабоды" будзе гісторык, незалежны аналітык сучасных моладзевых праектаў Ірына Віданава, якая на мінулым тыдні брала ўдзел у перадачы "Ў што я веру". Ірына атрымала адукацыю ў ЗША і працуе ў Менску.

Людзі на вуліцах Менску скажуць, чаму беларусы могуць навучыцца ў амэрыканцаў?

Тэма "Начных досьледаў" – колькі каштуе платная адукацыя ў дзяржаўных ВНУ Беларусі? Студэнты адкажуць на пытаньне: "Што лепей: вучыцца на бюджэце і адпрацаваць разьмеркаваньне ці плаціць за навучаньне і атрымаць вольны дыплём?"

Апрача таго рэпартажы з навуковай дыскусіі пра год заснаваньня Горадні і з паэтычнай вечарыны Ніла Гілевіча. У "Гукапісе" Аляксандар Памідораў пачне расповед пра творчасьць гурту "Палац", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Віялеты Пачкоўскай.

Пасьля 23-й гадзіны – перадачы "Праскі акцэнт” пра эфэктыўнасьць апрацоўкі моладзі ў духу дзяржаўнай ідэалёгіі і "Дом літаратара" з удзелам Алеся Пашкевіча, Валянціна Акудовіча і Віктара Шалкевіча.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG