Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд вызваліў з-пад арышту маёмасьць бацькоў С.Скрабца


Алег Грузьдзіловіч, Менск Першамайскі суд Менска задаволіў пазоў бацькоў экс-дэпутата Сяргея Скрабца, якія прасілі вызваліць з-пад арышту іх хатнюю маёмасьць. На мэблю і іншыя рэчы з кватэры бацькоў апазыцыянэра прэтэндаваў “Беларусбанк”, якому Сяргей Скрабец вінны паводле суду болей за 500 тысяч даляраў.

“Гэты маёмасьць мы набывалі цягам ўсяго жыцьця і зараз вельмі задаволеныя, што выйгралі працэс. Але таксама важна, што неяк аднавілася наша вера ў суд, у справядлівасьць”, – пракамэнтавала рашэньне судзьдзі Вікторыі Макухі маці апазыцыйнага палітыка Ніна Скрабец.

Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры

• Даўгі Сяргея Скрабца спаганяюць з ягоных бацькоў, 31.08.2007 • Лёс маёмасьці бацькоў С. Скрабца будзе вырашацца 3 верасьня, 31.08.2007
XS
SM
MD
LG