Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: судзяць Юрку Бакура


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня суд Маскоўскага раёну Берасьця вярнуўся да разгляду адміністрацыйнай справы Юркі Бакура – сябра “Руху “За Свабоду”. Яго затрымалі міліцыянты 19 жніўня на прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

“Суду будуць прадстаўленыя зьвесткі аб законнасьці арэнды памяшканьня, дзе 19 жніўня адбываўся законны сход і прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца”, – удакладніў Юрка Бакур.

Першае паседжаньне суду адбывалася ў мінулую пятніцу, але было перанесена на панядзелак. Юрка Бакур паведаміў Радыё Свабода, што суд задаволіў хадайніцтва яго абароны выслухаць кіраўнікоў рэгіянальнай структуры партыі БНФ.

Падрабязнасьці – пазьней у нашых эфіры і на сайце

• Суд Маскоўскага раёну Берасьця прысудзіў Паўлу Севярынцу 15 сутак арышту, 22.08.2007 • Берасьце: падрабязнасьці затрыманьня ўдзельнікаў сустрэчы з П. Севярынцам, 20.08.2007
XS
SM
MD
LG