Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прычына прыгажосьці беларускіх жанчын – у асаблівасьцях клімату?


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнага друку

На першай старонцы маладэчанскай “Рэгіянальнай газеты” – артыкул “Завочная школа для талентаў”. Сумесны праект Вілейскага адукацыйна-інтэлектуальнага цэнтру і Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі значна пашырыць магчымасьці вышэйшай адукацыі для таленавітых старшаклясьнікаў. Таксама газэта распавядае акалічнасьці крымінальнай справы супраць былога дырэктара заводу “Спадарожнік” Уладзімера Вярбіцкага. Яго вінавацяць у парушэньнях выплаты заробкаў працоўным – у першым квартале 2007 году яны атрымлівалі ў сярэднім 327 тысяч рублёў, а дырэктар крыху меней за 2 мільёны.

Газэта «Новы час» працягвае праект Аляксандра Тамковіча «Найноўшая гісторыя ў партрэтах». Гэтым разам аўтар піша пра Зянона Пазьняка. Знакамітага навукоўца Барыса Кіта ўзгадваюць тыя, хто ацалелі падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Гаворыць рэдактар «Новага часу» Аляксей Кароль:

«Галоўная эмоцыя ў расповедах гэтых людзей – адчуваньне беларускасьці, разуменьне беларускае гісторыі, лёсу свайго народу. Тое, чаго раней яны не адчувалі. Менавіта гэтым быў заклапочаны Барыс Кіт. У гэтым сутыкненьне дзьвюх гістарычных эпох і двух таталітарных гігантаў. Яны хацелі выратаваць моладзь, хацелі зрабіць тое, што магчыма для Беларусі».

«Комсомольская правда в Белоруссии» дасьледуе нацыянальныя рысы беларусаў з дапамогай навукоўцаў. Аказваецца, асаблівасьці клімату і складу глебы могуць стацца прычынамі надзвычайнай прыгажосьці беларускіх жанчын і славутай беларускай талерантнасьці. Таксама на старонках «Камсамолкі» – пра грамадзяніна Ірляндыі, які асуджаны на паўтара года турмы за выраб парнаграфічных фільмаў з удзелам беларускіх дзяцей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG