Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 30 жніўня


Радыё Свабода .



“Калі да мяне прыйшлі мэдыкі й паведамілі, што выпісваюць са шпіталю, я сказала ім, што мне баляць вочы і галава. Але яны сказалі, што так трэба, выпісваем. У мяне такое адчуваньне, што яны атрымалі такі загад — як мага хутчэй выпісаць мяне... Я маю намер падаваць скаргу ў пракуратуру, бо такія праваахоўнікі, якія зьбіваюць дзяўчат, нам не патрэбныя".



Моладзевая актывістка Тацяна Цішкевіч – пра яе выпіску з 10-га клінічнага шпіталя 24 жніўня



“Расьцем. Праца становіцца больш арганізаванай, хаця недахопаў яшчэ шмат. Можа, ня ўсе цікавыя пытаньні на парадку дня, яны арганізацыйныя. Але без рэглямэнту, без стварэньня арганізацыйных структураў і вырашэньня арганізацыйных пытаньняў нельга эфэктыўна працаваць. І гэта абавязковая праграма, якую мы павінны выканаць””.



Старшыня АГП Анатоль Лябедзька – пра вынікі паседжаньня Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў.



“Фактычна вырашаюцца пытаньні ўнутранага ўпарадкаваньня апазыцыі. І вельмі мала ўздымаецца праблемных пытаньняў, зьвязаных з жыцьцём людзей. Гэтыя арганізацыйныя пытаньня цягнуцца яшчэ з траўня, пасьля Кангрэсу. І гэтым я не задаволены, бо гэтаму ня будзе канца. Фактычна гэта тусоўка, і гэта мне не падабаецца”.



Прадстаўнік руху Аляксандра Мілінкевіча “За свабоду” Віктар Карняенка – пра вынікі паседжаньня Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG