Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандантэ Убэр Матас: "Змагацца за дэмакратыю варта"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы сабраліся лідэры вядучых арганізацыяў кубінскай антыкамуністычнай апазыцыі з усяго сьвету, каб падпісаць Пагадненьне ў справе дэмакратыі на Кубе, якое акрэсьлівае, сярод іншага, прынцыпы, якімі будзе кіравацца новы кубінскі ўрад пасьля падзеньня рэжыму Кастра. Кубінскія дэмакратычныя лідэры – а сярод іх і легендарны камандантэ Убэр Матас – выказалі падтрымку тым беларусам, якія змагаюцца за дэмакратызацыю сваёй краіны.

Убэр Матас рабіў рэвалюцыю на Кубе разам зь сябрамі – Фідэлем і Раулем Кастра, Эрнэста Чэ Гэварам, быў адным з самых папулярных камандзіраў партызанаў, але потым выступіў з крытыкай захадаў Кастра, які абмяжоўваў свабоду, і ў выніку атрымаў за гэта 20 гадоў турмы, якія адсядзеў да апошняга дня.

Нягледзячы на гэта, камандантэ Матас кажа, што не шкадуе, бо пацярпеў у слушнай справе.

«Беларусам з уласнага досьведу скажу – змагацца за дэмакратыю варта, нават калі для гэтага трэба ахвяраваць шмат чым, нават калі падаецца, што дыктатура непераможная і трымаецца вельмі доўга. Трэба вытрымаць – аб''яднаўшыся народ заўсёды можа перамагчы. Правыя ці левыя – ніякія дыктатуры ніколі не прыносяць нічога добрага».

Адзін з маладых лідэраў кубінскай апазыцыі Хаўер Сэспэдэс быў у Беларусі на запрашэньне беларускіх калегаў напрыканцы 1990-х гадоў мінулага стагодзьдзя.

«Калі мы прыляцелі ў Беларусь, аднаго з нас затрымалі на лётнішчы, бо даведаліся ў Гаване, што ён – апазыцыянэр і не ўпусьцілі ў Беларусь. Але наступнага дня ён раптам з''явіўся – праехаў неяк іншым шляхам – і выступіў на канфэрэнцыі разам зь беларускімі апазыцыянэрамі. Мы салідарныя зь імі і дзякуеі таксама за падтрымку кубінскай справы. Беларусь вельмі блізкая нашым сэрцам».

Томаш Пісуля – старшыня фундацыі «Свабода і дэмакратыя», якая арганізавала прыезд кубінцаў, – лічыць, што кубінскім і беларускім апазыцыянэрам ёсьць што абмяркоўваць.

«Большасьць з тых, каго мы запрасілі, шмат гадоў сядзелі ў турмах. Яны ведаюць, як вытрымаць, як абараніць сем''і. На шчасьце, беларускі рэжым не такі жорсткі, як кубінскі, але досьвед кубінцаў для беларусаў вельмі важны, і мы паспрабуем яго беларусам пераказаць».

Кубінская апазыцыя ў Варшаве, камандантэ Убэр Матас

Кубінская апазыцыя ў Варшаве, камандантэ Убэр Матас
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG