Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 29 жніўня


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускага сеціва

На форумах парталу TUT.by абмяркоўваюць гарачую навіну: у Менску спыненыя працы для пераабсталяваньня былога кляштару бэрнардынцаў у гатэльны комплекс. Такое рашэньне прыняў Менгарвыканкам – на просьбу актывістаў з Мазыра. Камэнтары ўдзельнікаў форумаў.

“Дзякуй Богу! Яшчэ колькi дзён таму гэта падавалася неверагодным...”

“Прабачце, а колькі “бэрнадынцаў” у Менску дый увогуле ў Беларусі? І чаму гэта становішча на вуліцы Кірыла і Мяфодзія гэтак хвалюе некаторых асабліва заклапочаных грамадзянаў Мазыра?”

“Не ў бэрнардынцах справа і ня ў іхнай колькасьці ў Менску (нават у Беларусі ўвогуле). Рабіць з храма казіно з саўнай цяпер – тое ж самае, што рабіць з царквы стайню, як гэта рабілі бальшавікі”.

У суполцы Жывога журналу by_politics нехта Kachanov цытуе Аляксандра Лукашэнку: “Ніякай намэнклятурнай, клянавай, чынавенскай альбо яшчэ нейкай недобрасумленнай прыватызацыі я не дапушчу”, – заявіў у красавіку 2007 году Лукашэнка ў сваім штогадовым пасланьні дэпутатам і народу Беларусі. – “Усе аб’екты будуць прадавацца толькі паводле конкурсу, альбо праз аўкцыён. Канкураваць паміж сабой будуць ня прозьвішчы ці апекуны, а бізнэс-пляны і сацыяльныя праграмы падтрымкі працоўнага калектыву... Пералік усіх аб’ектаў... якія здаюцца ў арэнду ці прадаюцца, павінен быць разьмешчаны ў адкрытым доступе... Кожны ахвочы павінен мець магчымасьць удзельнічаць у конкурсе... Ніякіх падпольных трансакцыяў...”, – сказаў тады Лукашэнка. Ці ня мог бы хто падказаць, дзе й калі была апублікаваная абвестка пра тэндэр альбо аўкцыён па “Вэлкоме”, менскім “Мотавела” і “Белтрансгазе” ў адкрытым доступе? Вельмі хочацца глянуць”.

“Навошта цкуеце прэзыдэнта? Што ён вам зрабіў? – камэнтуюць чытачы суполкі. – Вы што лічыце, прэзыдэнт грошы скраў? Ён жа ж сказаў – ня краў! Ягонае слова – браня”.

У сеціве зьявіўся новы сайт Курапаты – сьвятыня беларускага народу Тут можна знайсьці падборку гістарычных артыкулаў пра Курапаты, а таксама хроніку падзеяў, які адбываюцца ля Народнага мэмарыялу.

Блогер Яўген Ліпковіч знайшоў у сеціве артыкул “Калі чуваць “галасы” з газэты “Во Славу Родины” і ня можа не падзяліцца гэтым з чытачамі свайго блогу. “Пасьля доўгіх роздумаў нашыя ідэолягі вырашылі ператварыць “Беларускую ваенную газэту” ў сапраўдную сьметніцу, то бок, сьцяг ідэалягічнай барацьбы”. “Во Славу Родины” зьвяртаецца за тэмы заходняй прапаганды праз “радыёлагасы” і бачыць тут нейкія мэдычныя аспэкты.

А на сайце www.match.by сёньня адбываецца інтэрнэт-трансьляцыя футбольнага матчу. Сёньня праз гэты сайт можна сачыць за гульнёй “БАТЭ” з румынскай “Сцьяўа”.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24. Да сустрэчы ў оф-лайне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG