Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвер на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны. У чацьвер на "Свабодзе" – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру серады ад 18.00.

06.30 * "Паштовая скрынка-111” – лісты на “Свабоду” чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

06.45 * “Падарожжа “Свабоды” – Зьміцер Бартосік у вёсцы Мышкавічы Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР:

* Сёньня – Міжнародны дзень зьніклых людзей

* Наўпроставы эфір са старшынём Таварыства беларускай школы, навукоўцам і літаратуразнаўцам Алесем Лозкам на тэму падрыхтоўкі да новага навучальнага году.

* Сёньня ў Менску адбудзецца паседжаньне Палітычнай рады аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Сябра палітрады маюць ухваліць тэкст палажэньня аб рэгіянальнай кааліцыі, таксама будзе абмяркоўвацца сьпіс прэтэндэнтаў у кандыдаты да выбараў у палату прадстаўнікоў. Напярэдадні гэтага паседжаньня яшчэ больш абвастрыліся супярэчнасьці паміж кіраўнікамі партыяў, што ўваходзяць у Палітраду і рухам “За Свабоду” на чале з Аляксандрам Мілінкевічам. Ці ўдасца на паседжаньні пераадолець сур’ёзныя разыходжаньні?

* Наўпроставы ранішні рэпартаж з прыпынку гарадзкога транспарту: сёньня першы дзень, калі квіткі сталі даражэй на 20 працэнтаў.

ВЕЧАР

18.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

18.30 * Падарожжа “Свабоды” – вёска Беніца Маладэчанскага раёну

18.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. Беларускі фэномен Смаленшчыны. Удзельнічае гісторык Алег Трусаў

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

19.30 * Беларускае замежжа – беларусы з розных кантынэнтаў гэтай восеньню пачынаюць кампанію “Супраць кантролю і цэнзуры ў Байнэце“, ініцыяваную некалькімі моладзевымі арагнізацыямі. Кампанія пачынаецца з акцыі ў інтэрнэце 30 жніўня – у дзень нараджэньня цяперашняга кіраўніка Беларусі. “Беларускі інтэрнэт чакаюць цяжкія часы, бо рукі дзяржаўнай машыны дацягнуліся і да гэтай апошняй выспы свабоды ў Беларусі“, – адзначаецца ў заяве пра новую акцыю супраць цэнзуры ў сеціве. Пра тое, наколькі сур''ёзная пагроза свабодзе слова ў байнэце, пра змаганьне супраць цэнзуры і нападаў на незалежныя беларускія сайты распавядаюць беларускія актывісты з розных краінаў.

19.45 * Паштовая скрынка-111 - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету

20.30 * Падарожжа “Свабоды” – вёска Беніца Маладэчанскага раёну

20.45 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. Беларускі фэномен Смаленшчыны. Удзельнічае гісторык Алег Трусаў

21.30 * Беларускае замежжа – пра змаганьне супраць цэнзуры і нападаў на незалежныя беларускія сайты распавядаюць беларускія актывісты з розных краінаў.

21.45 * Паштовая скрынка-111 - Агляд лістоў слухачоў

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар

23.00 * Падарожжа “Свабоды” – вёска Беніца Маладэчанскага раёну

23.15 * Беларуская Атлянтыда: Без бар''ераў – праграма Вячаслава Ракіцкага. Беларускі фэномен Смаленшчыны. Удзельнічае гісторык Алег Трусаў.

23.30 * Беларускае замежжа – пра змаганьне супраць цэнзуры і нападаў на незалежныя беларускія сайты распавядаюць беларускія актывісты з розных краінаў.

23.45 * Паштовая скрынка-111 – Агляд лістоў слухачоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG