Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>У Магілёве пакуль няма ніводнай беларускамоўнай клясы<B/>


Радыё Свабода Сёлета ў Магілёве сфармаваць беларускамоўную клясу бралася гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы. За два месяцы знайсьці ахвочых вучыцца па-беларуску актывістам не ўдалося. Няпэўная сытуацыя застаецца і з стварэньнем беларускамоўнай групы ў адным з магілёўскіх дзіцячых садкоў. У групу запісаныя трое дзетак.

Але старшыня суполкі Алег Дзьячкоў упэўнены, што беларускамоўнае школьніцтва ў Магілёве адновіцца. Ён зазначае, што апошнія пятнаццаць гадоў у Магілёве не было арганізаваных спробаў сфармаваць беларускамоўныя клясы і групы, таму актывістам даводзіцца ўсё пачынаць з нуля.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у Магілёўскай вобласьці 56% школаў беларускамоўныя. Гэта пераважна вясковыя школы, у якіх вучыцца нязначная колькасьць дзяцей. У Магілёве і Бабруйску такіх школаў няма. Чыноўнікі ад адукацыі запэўніваюць: калі зьявяцца ахвотнікі вучыцца па-беларуску, яны гатовыя забясьпечыць умовы.

• У Глыбокім чыноўнікі дамагліся для сваіх дзяцей расейскамоўнай клясы, 28.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG