Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Курапатах ушанавалі памяць расстраляных 27 жніўня 1937 году


Галіна Абакунчык, Менск У Курапатах адбылася жалобная імпрэза ў памяць закатаваных 27 жніўня 1937 году. 70 гадоў таму тут былі забітыя каля ста чалавек – прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, духавенства і заможнага сялянства. Гэта быў першы масавы расстрэл, які распачаў самы жорсткі палітычны тэрор 1937-1938 гадоў. Прысутныя ўсклалі бел-чырвона-белыя кветкі і запалілі сьвечкі каля імяннога крыжа ў памяць расстраляным археолягам Сяргею Дубінскаму, Аляксандру Ляўданскаму і Аляксандру Кавалені.

Мы ідзем па алеі памяці ў Курапатах да помнага крыжа, усталяванага ў памяць закатаваных у 1937 годзе археолягаў. Побач са мной іхныя пераемнікі, аргеолягі Мікола Крывальцэвіч і Сяргей Тарасаў. У Курапатах зьявіліся новыя крыжы, камяні, расьпісаныя выявамі сьвятых. І гэта сьведчыць пра тое, што памяць пра загіблых у народзе жыве, кажа Мікола Крывальцэвіч:

“Людзі, якія ведаюць гэтую гісторыю з расстрэламі, у тым ліку расстрэламі археолягаў, яны памятаюць пра гэтую падзею, а таксама значнасьць расстраляных людзей для навукі і культуры Беларусі. Бачна, што людзі паводле ўласнай ініцыятыва рамантуюць крыжы, скошваюць траву, прыносяць кветкі. Курапаты, як быў народны мэмарыял, так народным мэмарыялам ён і застаўся. І ў гэтым, я думаю заслуга нашага сёняшняга грамадзтваі людзей”.

Пытаюся ў Сяргея Тарасава: што зьмянілася з часоў бальшавіцкага тэрору адносна навукоўцаў у нашай сёняшняй Беларусі?

“Я ня ведаю, ці сапраўды па колу нашая гісторыя рухаецца ці нешта ёсьць сымбалічнае. Але сёньня -- 70 годоў, як рэпрэсавалі першых археолягаў, а я прыклад рэпрэсаванага археоляга ў сёняшнія часы. Раптам я апынуўся непатрэбным, бо ў свой час прымаў удзел у антыкамуністычным руху. І самае страшнае, як у часы Ляўданскага, Дубінскага і Кавалені, атрымалася пярэрва ў навуковых пакаленьнях. Тое ж самае можа здарыцца і зараз. І ня толькі можа, але ўжо здараецца. І ўвогуле ўся гістарычная навука ў Беларусі апынулася ў такім складаным стане. І таму сёлета мы арганізаваліся ў асацыяцыю “Вольных гісторыкаў”. Так што жыць і працаваць мы ўсёроўна працягваем”.

Археолягі Мікола Крывальцэвіч і Сяргей Тарасаў каля крыжа, усталяванага ў памяць расстраляных навукоўцаў археолягаў 27 жніўня 1937 году Археолягі Мікола Крывальцэвіч і Сяргей Тарасаў каля крыжа, усталяванага ў памяць расстраляных навукоўцаў археолягаў 27 жніўня 1937 году

Менск, 27.08.2007. Крыж архэолягам зблізку Крыж архэолягам зблізку

Камень з намаляванаю выяваю сьвятога ў Курапатах Камень з намаляванаю выяваю сьвятога ў Курапатах

27 жніўня 1937 году ў Менску адбыўся першы масавы расстрэл, 27.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG