Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы пастара Сабілы з жыхарамі Гомеля


Радыё Свабода Сёньня ўвечары ў Гомелі міліцыянты блякавалі прыватны дом на вуліцы Палескай,52, дзе праходзіла сустрэча жыхароў гораду з былым вязьнем ГУЛАГу, пастарам закрытай уладамі Беларускай эвангельскай царквы Эрнэстам Сабілам, і затрымалі 9 удзельнікаў сустрэчы.

Маёр з Чыгуначнага райаддзелу міліцыі Гомеля Уладзімір Гасімаў разам лейтэнантам Анатолем Лоем і байцамі спэцназу хацелі без ордэра на ператрус зайсьці ў дом на той падставе, што там нібыта хаваюцца злачынцы. Калі старшыня гарадзкой арганізацыі АГП Андрэй Толчын папрасіў назваць прыкметы злачынцаў, маёр Гасімаў адказаў, што “гэтыя зьвесткі сакрэтныя”.

Урэшце міліцыянты пералезьлі праз агароджу і пачалі затрымліваць тых удзельнікаў сустрэчы, у якіх не было з сабою пашпартоў.Такіх набралася дзевяць чалавек.

“Нас завезьлі ў пастарунак і стала зьвяраць нашы прозьвішчы з базай зьвестак, якія ёсьць у міліцыі. Потым адпускалі. Пакуль міліцыя лезла у дом, усе мы разам з пастарам Сабілам маліліся за тое, каб скончыліся нашэсьці бязбожнікаў, каб мы вольна расьціць сваіх дзяцей у беларускай культуры, з апорай на нашу хрысьціянскую веру”,– сказала "Свабодзе" адна з затрыманых жанчын.

Тым часам у двор на вуліцы Палескай,52 наехала яшчэ больш міліцыі. Яны патрабавалі адчыніць прыватны дом. У іншым разе пагражалі ўзламаць мэталічныя дзьверы з дапамогай службы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Зараз у доме, дзе праходзіла сустрэча з былым вязьнем ГУЛАГу, міліцыянты робяць ператрус.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG