У інструкцыі пра парадак прысуджэньня прэміі ў гонар вядомага на Берасьцейшчыне пісьменьніка, выкладчыка і літаратуразнаўцы, заснавальніка абласнога літаратурнага аб''яднаньня "Зараніца" Ўладзімера Калесьніка ёсьць асобны пункт. У ім гаворыцца, што вылучэньне на атрыманьне прэміі робяць самі аўтары літаратурных твораў, аднак пры гэтым вылучэнец абавязаны быць сябрам Берасьцейскага адзяленьня грамадзкага аб''яднаньня "Саюз пісьменьнікаў Беларусі", створанага ўладамі як альтэрнатыва Саюзу беларускіх пьсменьнікаў.
Прэмія ўсталяваная ў трох намінацыях – проза (у тым ліку драматургія і публіцыстыка), паэзія і дзіцячая літаратура, а яе першыя лаурэаты атрымаюць яе на адмысловай цырымоніі 17 верасьня.
Прэмія ўсталяваная ў трох намінацыях – проза (у тым ліку драматургія і публіцыстыка), паэзія і дзіцячая літаратура, а яе першыя лаурэаты атрымаюць яе на адмысловай цырымоніі 17 верасьня.