Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Начная аБЛОГа” – 24 жніўня


Севярын Квяткоўскі, Менск Агляд беларускага сеціва

На сайце “Наша Ніва” ўдзельнікі форуму абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што першы прэзыдэнт дэмакратычнай Польшчы Лех Валэнса вылучыў кандыдатуру першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча на Нобэлеўскую прэмію міру. Камэнтары:

“Уяўляеце, якая была б поўха таму, хто плаціць былому кіраўніку Беларусі паўтара даляра пэнсіі!”;

“Шушкевіч усё ж фігура не таго маштабу, як мне падаецца, таму наўрад ці яму гэтую прэмію дадуць, але калі б далі – было б супэр. Для Беларусі ў першую чаргу”.

Блогер Арцём Агафонаў разважае ў сваім дзёньніку пра пачатак чарговага прэсінгу прадпрымальнікаў: “Відаць, рэакцыяй уладаў на нядаўнія хваляваньні на рынку Ждановічы і ўтварэньне камітэтаў самаабароны стаўся прэсінг у дачыненьне да лідэраў прадпрымальніцкага руху.

Два найбольш аўтарытэтных кіраўнікі кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва – Віктар Гарбачоў і Аляксандар Цыцура – атрымалі позвы ў міліцыю. ...Відаць, хтосьці задаўся мэтай сабраць грошай як мага болей, як мага хутчэй і любым коштам. Відавочна, для будаўніцтва вэнэсуэльскага аграгарадку ды іхных абітальнікаў”.

Камэнтары:

“Так я сабе ўяўляю “сярэднявечча”;

“Зараз будзе вельмі цікава назіраць, як працуе фантазія па прыдумляньні новых “чэсных” спосабаў адбіраньня грошай: Бэндэр адпачывае".

Блогер Paulyuk зьвяртае ўвагу на новы закон “Аб рэкляме” і зазначае, што рэклямадаўцамі сацыяльнай рэклямы могуць быць адно дзяржаўныя органы. “Здавалася б, ну і добра, што абмежавалі сацыяльную рэкляму толькі дзяржаўнымі патрэбамі, бо далей у законе цьвердзіцца пра яе абавязковае разьмяшчэньне на бясплатнай аснове. Але ў такім разе да якой катэгорыі рэклямы аднясуць заходнюю рэкляму супраць трафікёраў? Ці здолее няўрадавая арганізацыя бясплатна рэклямаваць нейкую сацыяльную акцыю – ад дапамогі бедным да сабачага прытулку?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG