Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 24 жніўня


Радыё Свабода .



“Мясцовая ўлада ў масавым парадку некалькі разоў адмаўляла нам у такой рэгістрацыі. Мы рабілі спробы такой рэгістрацыі ў Гарадзеншчыне некалькі разоў. Нам адмаўлялі ў юрыдычным адрасе, хаця давалі папярэднюю згоду. Тое ж было на Магілёўшчыне і на Віцебшчыне. Мы прыходзілі заключаць дамову, нас знаёмілі з памяшканьнем, а празь пяць хвілін тэлефанавалі, што ня могуць здаць памяшканьне… Мы разглядаем гэта як падрыхтоўку да палітычнай кампаніі, парлямэнцкіх выбараў. Спачатку была партыя камуністаў, цяпер БНФ і іншыя палітычныя партыі. Гэта ўсё скіравана на стварэньне перашкод палітычным партыям для ўдзелу ў палітычнай кампаніі. У 2004 годзе былі зьліквідаваны грамадзкія арганізацыі напярэдадні парлямэнцкіх выбараў. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў былі зроблены зьмены ў Крымінальным кодэксе, паводле якіх перасьледуюць моладзевых актывістаў. Перад гэтымі выбарамі, я думаю, будзе спроба выключыць з барацьбы на парлямэнцкіх выбарах палітычныя партыі".



Старшыня арганізацыйна-праўнай камісіі Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч – пра пісьмовыя папярэджаньні Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёных” і БСДП(Грамада) з боку мін’юсту.



“Тое, што я ўбачыў тут, ня вельмі мяне й зьдзівіла. Бо мяне папярэджвалі, што падобнае можа адбыцца. Хаця, канечне, разгон спэктаклю – пра такія рэчы ў нас ужо забыліся. Але хачу заўважыць, што паліцыя паўсюдна мысьліць у адным накірунку. Тут дыктатура аднаго чалавека, а ў нас дыктатура грошай. Галоўнае ж уражаньне ў мяне іншае: у вас гэтак шмат людзей, насуперак усяму, мысьляць і паводзяць сябе як эўрапейцы. Мы яшчэ раз пераканаліся, што тэатар – добрая пляцоўка для разьвіцьця дэмакратыі”.



Францускі рэжысэр Крысьціян Бэнэдэці – пра перашкоды з боку міліцыі выступленьням “Свабоднага тэатру” ў Менску і ў Валожынскім раёне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG